Мурашнік (SUB)

21 апреля
19:00 Пятница
5.50 бел.руб.

У цэнтры фільма - пяціпавярховы сямістаячэйкавы гаражны масіў у раёне Ласнамяэ на ўскраіне Таліна, які з'яўляецца раёнам-пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску. Уладальнікі гаражоў выкарыстоўваюць яго для ўсяго, акрамя паркавання транспарту. Вось мужчына слухае старую папсу на зламанай магнітоле мэрсэдэса з 70-х, вось купка бодзібілдэраў распачынае бутэльку гарэлкі, вось інтэлігент грае на скрыпцы, а вось ахоўнікі абмяркоўваюць савецкія тэорыі змоваў. Камера Логінава дакументуе гэты мікракосм людзей, якія сталі мінулым.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Афиша
Показать